Учреждение образования "Пинский государственный аграрный технологический колледж" - Час, аб якім ёсць, што расказаць

 

Логотип  

 

Адрес: 225710, Брестская обл.,
г. Пинск, ул. Ольховских, 22

Телефоны:
8(0165) 61-99-88 (директор)
8(0165) 65-33-66 (приемная директора)
8(0165) 63-96-74 (приемная комиссия)

Факс: 8(0165) 65-33-66

E-mail: pinsktechnolog@brest.by

         1 студзеня 2019 года споўнілася 100 год з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР). З гэтай нагоды, 17.01.2019 у Пінскім гарадскiм Доме культуры адбыўся ўрачысты сход, у якім узялі ўдзел прадстаўнікі калектыву каледжа, а таксама ветэраны працы нашай установы адукацыі.

         Распачаў сход старшыня Пінскага гарвыканкама Рэбкавец І.Р. У сваім выступленні ён падкрэсліў, што з БССР звязана цэлая эпоха ў гісторыі нашай дзяржавы, эпоха нацыянальнага і дзяржаўнага адраджэння беларускага народа, усіх сфер яго жыцця. За гады свайго існавання рэспубліка прайшла складаны і драматычны шлях равіцця, ператварылася з адсталай аграрнай ускраіны ў высокаразвітую індустрыяльна-аграрную савецкую рэспубліку, а таксама стала цэнтрам аб’яднання беларускіх зямель і беларускага народу ў адзінай беларускай дзяржаве.

         З прывітальнымі словамі да прысутнічаючых таксама звярнуліся першы сакратар Пінскага гаркама камуністычнай партыі Беларусі Канеўскі А.А., дырэктар Пінскага аўтобуснага парку ў перыяд з 1977 па 1995 - Шуст В.У., старшыня гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў - Ягораў М.І.

         Кульмінацыяй сходу стала ўшанаванне ветэранаў працы, людзей асобых заслуг, павагі і прызнання, тых, хто сваёй самаадданай працай праславіў рэспубліку і сваю малую Радзіму – горад Пінск. Прыемна, што сярод такіх людзей прагучала прозвішча былога дырэктара Пінскага мяса-малочнага  тэхнікума – Папенка Л.Я.

         Скончыўся сход канцэртнай праграмай творчых калектываў горада, што надало мерапрыемству святочны настрой. Мы далучаемся да ўсіх віншаванняў, якія прагучалі ў гэты дзень і спадзяемся, што сустрэча прынесла шмат станоўчых эмоцый усім прысутнічаючым.

Учреждение образования "Пинский государственный аграрный технологический колледж"

Адрес: 225710, Брестская обл., г. Пинск, ул. Ольховских, 22

Телефоны:
приемной директора: 8(0165) 65-33-66
директора: 8(0165) 61-99-88
приемной комиссии: 8(0165) 63-96-74

Факс: 8(0165) 65-33-66

E-mail: pinsktechnolog@brest.by

 

X