Мерапрыемствы рэспубліканскага Тыдня роднай мовы адбыліся ў каледжы 19-23 верасня 2022 года.
На пачатку дня 19.09.2022 на афіцыйным сайце каледжа быў размешчаны банер “Да тыдня роднай мовы”, распрацавана праграма мерапрыемстваў згодна Плану мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”,зацверджаным міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь Іванцом А.І.
Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываць родную беларускую мову? Напэўна, не. Родная мова – гэта душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ. Згодна з Канстытуцыяй, у краіне дзве дзяржаўныя мовы – руская і беларуская, але, нягледзячы на тое што большасць грамадзян рэспублікі размаўляюць па-руску, менавіта...